Пошук

11.07.2024 10:10   Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by

Штогод 2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, нябеснай Заступніцы і Каралевы Беларусі.

З гэтай нагоды ў межах сацыяльнага праекта Good start (Добры пачатак) у радзільным доме Мінскай вобласці для ўсіх сем’яў, у якіх у гэты дзень нарадзіліся дзеці, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінск падрыхтавала адмысловыя наборы для немаўлят.

Прыемную місію павіншаваць маладых мам са святам узяў на сябе дырэктар рэлігійнай місіі брат Анатоль Ярошка OFMCap.

Супрацоўнікі Caritas Мінск у сваёй групе ў сацыяльнай сетцы Вк прызнаюцца, што яны шчаслівыя ад таго, што маюць магчымасць быць побач з тымі, каму патрэбна дапамога.

Яны таксама дзякуюць ахвярадаўцам за іх унёсак у справу дабрачыннасці, бо менавіта дзякуючы іх падтрымцы рэалізуецца праект Good start, а таксама іншыя праекты. Падтрымаць дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства можа кожны неабыякавы чалавек.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця