Пошук

16.10.2017 10:17   Catholic.by

Да гадавіны абрання св. Яна Паўла ІІ Папам Рымскім дуэт Laudans зняў кліп на песню «Zdumienie». Гэтую песню напісалі ўдзельнікі гурта на верш св. Яна Паўла ІІ «Zdumienie» («Здзіўленне») з «Рымскага трыпціха».

Раней беларуская версія гэтай песні з’явілася на дыску Laudans — «Завысока заблізка».

Здымкі кліпа Laudans адбываліся на рацэ Іслач каля Ракава. Рэжысёр кліпа — Расціслаў Смольскі, аператар — Аляксандар Бондараў, якія працавалі над відэа для многіх беларускіх музыкаў, у тым ліку  над кліпам Зміцера Вайцюшкевіча «Матуля».

«Кліп “Zdumienie” — гэта выказ нашай удзячнасці Богу за асобу св. Яна Паўла ІІ. Гэта таксама ўдзячнасць польскаму Касцёлу, святарам і вернікам, за дапамогу Касцёлу ў Беларусі, у тым ліку тым, хто падтрымлівае Laudans» — дадаюць удзельнікі гурта Андрэй Лугін і Алена Палачанская.

Абноўлена 16.10.2017 11:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа