Пошук

23.12.2020 12:56   Тэкст: кс. Павел Салабуда / Catholic.by

Gloria in excelsis Deo («Хвала на вышынях Богу»), — так спявалі анёлы, паведамляючы пастухам аб нараджэнні Збаўцы свету. Так жа заспявалі і наймалодшыя парафіяне касцёла Святога Духа ў Гродне, аддаючы хвалу Нованароджанаму Пану.

Вялікай радасцю для ўсёй гродзенскай парафіі стаў першы аўдыёдыск з каляднымі песнямі, запісаны парафіяльным музычным гуртом «Анёлы». На дыск увайшлі творы як на беларускай, так і на польскай мове.

На сённяшні момант гурт «Анёлы» налічвае 25 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 11 гадоў.

У яго прафесійнай скарбонцы ўжо некалькі ўзнагародаў за ўдзел у конкурсах і фестывалях.

Двойчы «Анёлы» станавіліся пераможцамі фестывалю Piosenki polskie religijnej, які праходзіў у Гродне.

У парафіі шчыра спадзяюцца, што дзеці будуць з Божай дапамогай радаваць новымі дасягненнямі.

Падтрымаць маленькіх артыстаў і набыць дыск можна ў парафіі Святога Духа. Няхай на гэтае свята Божага Нараджэння ў кожнай сям’і загучыць анёльскі спеў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа