Пошук

28.09.2017 11:42   Catholic.by

Падчас сустрэчы з біскупамі Еўропы, якія прыбылі ў Мінск на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць маральнасці ў грамадстве.

Прэзідэнт адзначыў, што няпростая дэмаграфічная сітуацыя ў Еўропе, разбурэнне традыцыйных сямейных інстытутаў і масавы наплыў мігрантаў на фоне маральнай дэградацыі грамадства можна прывесці да «выраджэння ўсёй еўрапейскай старажытнейшай мацнейшай цывілізацыі».

«Настаў час, каб ваш голас быў настойлівым і яго пачулі ўсе палітыкі і дзяржаўныя дзеячы, ад якіх залежыць мір і бяспека на нашай планеце», — звярнуўся прэзідэнт да каталіцкіх іерархаў.

Звяртаючы ўвагу на духоўны крызіс, які перажываюць многія краіны, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю маральнасці ў грамадстве.

«Гэта [духоўны крызіс] пагроза страшней за любыя эканамічныя выклікі, ды і ўсе эканамічныя выклікі менавіта ад гэтага. У аснове іх — бездухоўнасць. Дабро, міласэрнасць, любоў і вера — вышэйшыя чалавечыя каштоўнасці, якія заўсёды служылі апорай для людзей, — разбураюцца на вачах.

Нельга дапусціць, каб людзі страцілі маральныя арыенціры — той унутраны компас, закладзены ў кожным з нас Богам і які дазваляе нам адрозніваць дабро ад зла», — сказаў беларускі лідар.

Абноўлена 28.09.2017 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.