Пошук

13.09.2017 10:44   belta.by

Фрагмент гэтай унікальнай і рэдкай кнігі захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Ляйпцыгу. Спецыяльным рэйсам у суправаджэнні экспертаў-кнігазнаўцаў, дыпламатаў і супрацоўнікаў аховы кніга прыбыла ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Выданне лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім у Еўропе, яно стане экспанатам на выстаўцы «Францішак Скарына і яго эпоха», якая адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску 15 верасня.

Біблія Гутэнберга традыцыйна з’яўляецца пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе і з яе пачынаецца  пераход ад Сярэднявечча да сучаснасці. Кніга надрукавана гатычным шрыфтам у дзве калонкі, пры гэтым прапісныя літары і загалоўкі выкананыя ўручную з варыяцыямі малюнка.

У свеце захавалася толькі некалькі экзэмпляраў гэтага ўнікальнага выдання.

Абноўлена 13.09.2017 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця