Пошук

24.07.2017 14:29   Grodnensis.by

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах, якую пабудуюць на месцы згарэлага касцёла св. Яўхіма.

фота Аляксандра Дарашэвіча

Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла 6 чэрвеня. Касцёл з дрэва быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 г. У 1990-х яго вярнулі вернікам.

У касцёле ў Клюшчанах нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір Сваяк). Тут у 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навінку.

У клюшчанскай парафіі Казімір Сваяк арганізаваў парафіяльны хор, у якім іграў на скрыпцы і спяваў. Таксама дзякуючы намаганням святара ў наваколлі была арганізавана праца некалькіх школ з беларускай мовай навучання.

Ахвяраванні збяруць 6 жніўня

Збор ахвяраванняў ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў нядзелю 6 жніўня.

«Ад імя клюшчанскіх вернікаў звяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраванні на будову капліцы, якая павінна з'явіцца на месцы страчанага касцёла», — заахвочвае біскуп у распараджэнні.

Абноўлена 11.09.2017 18:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа