Пошук

24.07.2017 15:10   Catholic.by

Паважаныя святары, шаноўныя законныя сёстры, вернікі гродзенскай дыяцэзіі!

Я звяртаюся да Вас з просьбай аб зборы ахвяраванняў у нядзелю 6 жніўня ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай дыяцэзіі на будаўніцтва капліцы ў вёсцы Клюшчаны.

Вернікі гэтай парафіі ў Астравецкм дэканаце страцілі свой касцёл 6 чэрвеня ў выніку пажару. З болем у сэрцы я прыняў паведамленне аб страце гістарычнага касцёла. Гэта смутак для ўсёй дыяцэзіі, а асабліва для вернікаў парафіі і тых, якія былі духоўна звязаны з касцёлам у Клюшчанах.

Таму прашу Вас ад імя вернікаў з Клюшчан аб салідарнасці і збор ахвяраванняў на будаўніцтва капліцы, якая павінна паўстаць на месцы згарэлай святыні.

За вашу дабрыню ў дадзенай справе вялікі дзякуй і ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч  
Біскуп Гродзенскі

Да шаноўных святароў Гродзенскай дыяцэзі: паведамленне трэба прачытаць ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі 23 і 30 ліпеня падчас нядзельнай аб'яваў. Сабраныя ахвяраванні трэба перадаць ў дыяцэзіяльную курыю.

Абноўлена 24.07.2017 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця