Пошук

16.01.2018 11:18   Ірына Мялешка / Catholic.by

13 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця».

На пачатку сустрэчы біскуп у сваім слове звярнуў увагу на тое, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства, а таксама актыўна ўдзельнічаць у абароне кожнага чалавечага жыцця.

Падчас сустрэчы былі ўручаны дыпломы выпускнікам, якія, у сваю чаргу, падзякавалі выкладчыкам і кіраўніцтву курсаў за веды, здабытыя ў гады навучання.

«Удзельнікі курсаў сямейнага жыцця становяцца сапраўднай сям’ёй, у якой могуць дзяліцца сваімі радасцямі і праблемамі, знайсці аднадумцаў у справе абароны традыцыйнай сям’і і новага жыцця», — падкрэсліла адна з выпускніц Анжэла Кузікевіч.

Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку. Таксама ўдзельнікі сустрэчы спявалі калядныя песні.

Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць скласці адзін аднаму віншаванні. Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, калі кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў. Потым за агульным сталом з гарбатай і печывам сабраныя абмяркоўвалі вынікі мінулага года і дзяліліся вопытам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.