Пошук

18.07.2017 11:24   Паводле Тэрэзы Хадзюкевіч / ave-maria.by

Пробашч парафіі Свв. Казіміра і Ядвігі ў Магілёве а. Раман Шульц OP напісаў музыку на тры вершы Крыстыны Лялько, якія выканаў падчас парафіяльнага фэсту ў Магілёве 16 ліпеня.

Крыстына Лялько — пісьменніца, перакладчыца, галоўны рэдактар часопісаў «Авэ Марыя» і «Наша вера». На фэсце яна выступіла перад прысутнымі з нізкай вершаў са сваёй апошняй кнігі.

Літаратурна-музычная імпрэза прайшла ў парафіі пасля ўрачыстай святой Імшы, якую з нагоды фэсту цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Іерарх звярнуў асаблівую ўвагу вернікаў на актуальнасць прыкладу жыцця св. Ядвігі, яе мужны выбар дзеля пашырэння хрысціянскай веры на беларускіх землях, заклікаючы прысутных чуйна прыслухоўвацца да Божага голасу ў сваёй душы і заўсёды рабіць выбар, якога Бог чакае ад чалавека.

Абноўлена 18.07.2017 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа