Пошук

01.04.2018 07:57   Catholic.by

«Няхай благаслаўляе цябе Пан
і аберагае!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою,
і адорыць ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой позірк
і адорыць супакоем»
(Ліч 6, 24-26)

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Словамі благаслаўлення са старазапаветнай кнігі Лічбаў хачу распачаць мае сёлетнія велікодныя віншаванні.

У даверлівай малітве прашу, каб уваскрослы Хрыстус абудзіў у нас тое, што яшчэ спіць, ажывіў тое, што ў нас памерла.

Няхай святло Яго слова вядзе нас праз жыццё да вечнасці.

Жадаю, каб любоў, якая плыве са святаў Уваскрасення Пана, стала для нас усіх крыніцай веры, моцы, надзеі i спадарожнічала ў кожную хвіліну зямнога жыцця.

Радасці, ветлівасці i шчырасці! Шчодрых Божых дароў!

Хрыстус уваскрос!


✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа