Пошук

06.09.2021 17:24   Паводле: Svjazep.org
Фота: ugcc.ua

У нядзелю 5 верасня, адначасова з адкрыццём 52-а міжнароднага Эўхарыстычнага кангрэсу, у сталіцы Венгрыі распачала працу штогадовая сустрэча іерархаў усходніх каталіцкіх Касцёлаў з еўрапейскіх краін.

Па запрашэнні першаіерарха Венгерскай Грэка-каталіцкай Царквы Мітрапаліта Філіпа Кочыша сёлетняя сустрэча праходзіць у Будапешце падчас 52-а міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу. Сустрэчу курыруюць Кангрэгацыя Усходніх Касцёлаў і Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

Як паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, у межах сустрэчы іерархі ўсходніх каталіцкіх Касцёлаў сірыйскай, армянскай і візантыйскай традыцый з еўрапейскіх краін будуць абмяркоўваць тэалагічныя, душпастырскія і кананічныя аспекты праграмы «Эўхарыстыя і сінадальнасць».

Тэму «Практычныя аспекты сінадальнасці» прадставіць 8 верасня першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.

5 верасня усходнія каталіцкія іерархі узялі ўдзел у адкрыцці Эўхарыстычнага Кангрэсу. Адным з важных момантаў гэтага міжнароднага форуму з стане Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе, якая будзе цэлебравацца 8 верасня ў базыліцы святога Стэфана.

Ад Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў сустрэчы іерархаў і ў міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе ўдзельнічае Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Абноўлена 06.09.2021 17:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця