Першы нацыянальны канал Беларускага радыё распавядзе пра дабрачынную місію Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Чыстае сэрца». Днямі дырэктар місіі кс. Юрый Санько і тры валанцёра прынялі ўдзел ў запісе эфіра радыёперадачы «Для тых, хто дома» ў Доме радыё.
Перадача з іх удзелам выйдзе ў эфір у нядзелю 9 кастрычніка ў 9.00 і 16.00. У праграме пойдзе гаворка пра планы і праекты дабрачыннай місіі, а таксама пра валанцёрскае служэнне.
Усе, хто цікавіцца валанцёрствам і хацеў бы далучыцца да місіі «Чыстае сэрца», могуць звяртацца па тэлефонах:
+375 29 795 53 51 (МТС)
+375 29 657 23 57 (Velcom).