На ўкраінска-румынскай мяжы ў в. Банчэны (заходняя Украіна) знаходзіцца незвычайны прыстанак — Свята-Узнесенскі манастыр. Тут пад апекай епіскапа Лонгіна жывуць 332 дзіцяці. Многія з іх ВІЧ-інфіцыяваныя, хворыя на гепатыт С і дзіцячы цэрэбральны параліч.
Епіскап Лонгін (Жар) забірае з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў самых безнадзейных, з цяжкімі дыягназамі дзяцей і, хоць не можа ўратаваць іх ад смерці, працягвае ім жыццё ў клопаце і любові.
Пра гэтую вялікую сям’ю зняты дакументальны фільм «Фарпост».
Прыход храма Аляксандра Неўскага ў Мінску праводзіць дабрачынную акцыю па зборы рэчаў і салодкіх прысмакаў для гэтых хворых дзяцей. Акцыя будзе працягвацца да 14 кастрычніка. Больш інфармацыі на сайце прыхода.