Пошук

27.01.2026 19:20   Прэс-служба ККББ / Catholic.by

У аўторак, 27 студзеня, сёлета адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Мерапрыемствы, прысвечаныя трагічным старонкам нашай гісторыі, праходзяць у гэтыя дні па ўсёй Беларусі.

Для лідараў канфесій, прадстаўнікоў дыпмісій стала традыцыяй сустракацца напярэдадні даты ў Рэлігійным аб’яднанні абшчын прагрэсіўнага юдаізму ў Мінску на мемарыяльным вечары, прысвечаным Дню памяці ахвяр Халакосту.

Гэты дзень з'яўляецца цэнтральным элементам нямецкай і міжнароднай культуры памяці. Ушанаванне памяці ахвяр масавага чалавеказабойства ХХ стагоддзя з'яўляецца знакам рашучага супрацьстаяння беларускага грамадства антысемітызму і любым праяўленням нянавісці паміж людзьмі. Лозунг «Ніколі зноў!» павінен увасабляцца ў жыццё тут і цяпер.

У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня ККББ арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.

Абноўлена 27.01.2026 21:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.