Пошук

16.08.2025 18:04   Паводле: catholicnews.by

На ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе, якія пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога — шлях надзеі», шчыра запрашае Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч.

Праграма ўрачыстасцяў у Браславе

22 жніўня, пятніца

16.00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 канферэнцыя «Марыя надзея Касцёла» (айцец Міхаіл Цвячкоўскі МІС);
19.00 святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй);
21.00 Акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы);
21.30 Крыжовы шлях;
22.30 малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом;
23.15 працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва.

23 жніўня, субота

00.00 святая Імша (узначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі);
02.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва);
07.00 святая Імша на лацінскай мове;
08.30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
09.00 Ружанцовая малітва, споведзь;
11.30 урачыстая святая Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа. Прамая трансляцыя на Беларускім тэлебачанні (тэлеканал Беларусь 3).

З Глыбокага ў Браслаў арганізуецца пешая пілігрымка, якая распачне свой шлях 20 жніўня святой Імшой у 7.00. Кіраўнік пілігрымкі — ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.
Абноўлена 17.08.2025 10:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.