Пошук

26.02.2025 09:08   Catholic.by
Фота: CBCEW / Marcin Mazur

Сэнс у тым, каб проста маліцца

 — сказаў кардынал Паралін на пачатку малітвы на плошчы св. Пятра.  Ён нагадаў, што са старажытных часоў вернікі моляцца за свайго пастыра, бо ён важны для іх — гэта наш Папа. Гэта паказвае праўду аб прымаце Пятра: Папа не з'яўляецца звычайным кіраўніком ці проста кіраўніком, але наступнікам святога Пятра. Гэта вялікая таямніца Касцёла, якая асабліва выяўляецца ў такія хвіліны малітвы.

Таму аб’ядноўваемся ў малітве за Святога Айца Францішка, мы хрысціяне  Беларусі. І да гэтага нас заахвочвае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі, каб працягваць малітву і далучыцца да супольнага ружанца, а таксама да іншых набажэнстваў, і індывідуальных малітваў,  а  гадзіне 21.00 у сераду 26 лютага. Заахвочваем парафіяльныя супольнасці, супольнасці “Маці ў малітве”, “колы ружанцовыя”, і ўсіх – усіх, далучыцца да малітвы аб аздараўленні Святога Айца Францішка.  

Усе, мы вернікі, далучаемся да гэтай малітвы. Мы ўсе адчуваем, што варта і неабходна маліцца за Папу. Гэта малітва, якая з’яўляецца выразам пільнасці і салідарнасці са Святым Айцом, але таксама з усёй касцёльнай супольнасцю.

Кс. Юрый Ясевіч,
Прэсс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 26.02.2025 19:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця