Ваша Эксцэленцыя!
Дазвольце ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, усяго духавенства і вернікаў сардэчна павіншаваць Вас з адзінаццатай гадавінай біскупскага пасвячэння.
Святы Айцец Францішак, бачачы Вашу сціплую і плённую паслугу святара, палічыў Вас годным біскупскага служэння. Вы, як добры і верны слуга з евангельскай прыпавесці, памножылі талент, дадзены Панам, прынеслі і працягваеце прыносіць шматлікія плёны на Хрыстовым Жніве. Адказваючы на заклік Хрыста, Вы адмовіліся ад каштоўнасцей гэтага свету і знайшлі найвялікшае багацце - Бога - у якім атрымалі паўнату благаслаўленя, неабходнага чалавеку.
У сваім жыцці Вы абралі "добрую частку" Марыі - сядаючы каля ног Хрыста, уважліва слухаючы Яго Слова і выконваючы Яго святую волю.
Мы заўсёды бачым радасць і аптымізм на Вашым твары, Вы глядзіце ў будучыню з верай і надзеяй. Гэта сведчыць аб тым, што ў Вашым сэрцы знаходзіцца Божы супакой і святло, якімі Вы шчодра дзеліцеся з іншымі.
Ваша Эксцэленцыя, яшчэ раз віншуем Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння, жадаем духоўных і фізічных сіл, шматлікіх дароў Духа Святога, ніколі не губляць энтузіязму, а таксама мудрасці ў высокім служэнні на карысць Касцёла ў Беларусі!
З малітвай,
+ Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Віцебск, 1 лютага 2025 г.