Пошук

05.01.2025 18:48   Фота: Павел Малашка / Catholic.by

4 студзеня, у першую суботу Святога 2025 года, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшла чарговая, ужо чацвёртая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды юбілейнага года хрысціянства і 90-годдзя Вяночка да Божай міласэрнасці.

Гэтая падрыхтоўка адбываецца па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

За арганізацыю першай сёлетняй сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі былі адказныя духавенства і вернікі Вілейскага і Маладзечанскага дэканату.

Асаблівай інтэнцыяй сабраных у Нацыянальным санктуарыі ў першую суботу студзеня была малітва за ўсіх хрысціянаў.

Пілігрымаў з парафій Вілейшчыны і Маладзечаншчыны, а таксама з Мінска і іншых мясцін сардэчна прывітаў пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Напачатку адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі з Фацімскім Ружанцам, які суправаджаўся разважаннямі з «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны.

Цэлебрацыю святой Імшы ў межах сустрэчы ўзначаліў дэкан Маладзечанскі ксёндз прэлат, грэміяльны канонік Эдмунд Даўгіловіч Навіцкі. У канцэлебрацыі ўзялі ўдзел прысутныя святары з Вілейскага і Маладзечанскага дэканатаў, а таксама ксёндз прэлат, грэміяльны канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Гамілію падчас Эўхарыстыі прамовіў ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, а аскетычную канферэнцыю пасля Імшы на тэму Юбілейнага года хрысціянства — дэкан Вілейскі ксёндз Павел Слука MSF, пробашч парафіі святога Казіміра ў Лагойску.

Завяршылася першая сёлетняя малітоўная сустрэча ў Нацыянальным санктуарыі набажэнствам да Божай Міласэрнасці.

 

Абноўлена 05.01.2025 19:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.