![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-011.jpg)
18 кастрычнiка ў касцёле Перамянення Пана (Фарным) у Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адзначылі 450-годдзе з дня нараджэння Мiтрапалiта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі Язэпа (Івана Іосіфа) Руцкага.
Цэлебрацыю святой Імшы з гэтай нагоды ў старадаўняй навагрудскай фары ўзначаліў Генеральны вікарый Пiнскай дыяцэзii біскуп Андрэй Зноска. У ёй узялі ўдзел Апостальскi адмiнiстратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары лацінскага і візантыйскага абрадаў. Гамілію прамовіў грэка-каталіцкі протабрэзбітэр айцец Андрэй Крот з Гродна, які пазнаёміў прысутных з жыццём і дзейнасцю славутага земляка.
Перад Імшой рэктар фарнага касцёла ў Навагрудку ксёндз Ян Балтрукевіч прадставіў прысутным кароткі агляд гісторыі Касцёла на нашых землях у тыя часы.
Будучы Мітрапаліт Руцкi нарадзiўся ў родавым маёнтаку Рута каля Навагрудка ў 1574 гордзе і атрымаў імя Іван.
Шляхецкая сям’я яго бацькi Фэлiкса i матулi Багумiлы з роду Корсакаў належала да моднага ў той час сярод арыстакратаў кальвiнiскага веравызнання. У сувязі з гэтым пачатковую адукацыю Іван Руцкі атрымаў у навагрудкiх анабаптыстаў, пасля чаго паступiў у Вiленскую кальвiнскую школу, скончыўшы якую, скіраваўся на вучобу ў Прагу. Пад уплывам езуiцких дыспутаў i зносінаў у каталiцкiм асяродзi, Руцкi прымае каталiцкае веравызнанне i працягвае навучанне ў Вюрцбургскiм унiверсiтэце, а потым атрымлiвае тэалагiчную адукацыю ў Папскай грэчаскай калегіі ў Рыме.
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-006.jpg)
Вярнуўшыся на радзiму, Iван Руцкi праз пэўны час прызначаецца кiраўнiком Вiленскай грэка-каталіцкай семiнарыi, дзе праводзіць шэраг удасканаленняў вучэбнага працэсу i пiша свой навукова-педагагiчны трактат «Дыскурсус», у якiм абгрунтоўвае неабходнасць правядзення рэформаў адукацыi i выхавання.
У Вiльнi Iван Руцкi знаёмiцца з манахам Вiленскага Траецкага кляштара Язафатам Кунцэвiчам, будучым біскупам Полацкім і мучанікам. З цягам часу гэтае знаёмства перарасло ў сяброўства i плённае супрацоўнiцтва.
Абодва яны бачылi неабходнасць рэфармавання Царквы, утворанай ў вынiку Берасцейскай унii 1596 года.
У вераснi 1607 года Iван Руцкi прыняў манаскае адзенне ў Вiленскiм Траецкiм кляштары, а ў студзенi 1608 года быў пастрыжаны ў манахi пад iмем Язэп, або Iосiф. Ужо як манах ён становiцца паплечнiкам унiяцкага Мiтрапалiта Кіеўскага Iпацiя Пацея.
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-002.jpg)
Неўзабаве Язэп Руцкі, чалавек таленавiты, якi меў арганiзатарскiя здольнасцi, становіцца намеснiкам Вiленскага Траецкага кляштара з шырокiмi паўнамоцтвамi, а пасля смерці Мiтрапалiта Iпацiя ў 1613 годзе займае яго пасаду ў вельмi няпросты час для грэка-катліцкай супольнасці. З гэтага моманту пачынаецца яго напружанная праца па ўмацаванні Царквы. Ствараюцца кляштары у Быценi, Жыровiчах, Навагрудку, Мiнску.
У 1617 годзе ў маёнтку Навагародавiчы, што на тэрыторыі сучаснага Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, зацвярджаецца Статут заснаванага Руцкiм Ордэна базылiянаў. У Царкве праводзяцца глыбокiя рэформы, скiраваныя на яе ўзмацненне.
Асаблiвую ўвагу Мiтрапалiт Руцкi надае выхаванню i адукацыi манаства i свецкай моладзi. Пытанне адукацыi ён даручае братам ордэна. Ужо праз непрацяглы час школы базылiянаў стаялi на роўні са славутымi езуiцкiмi i давалi высокi па тагачасных мерках узровень адукацыi.
Варта адзначыць, што напярэдадні ўрачыстасці ў Навагрудку ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме завяршылася двухдзённая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная ролі Мітрапаліта Кіеўскага Язэпа Руцкага ў рэалізацыі рашэнняў Трыдэнцкага Сабора, у якой браў удзел беларускі гісторык Дзяніс Лісейчыкаў.
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17962/s-2024-10-23-rucki-20241023-008-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17962/2024-10-23-rucki-20241023-008.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)