Пошук

08.10.2024 14:50   Тэкст: Крысціна Ефімовіч / Фота: Алеся Гедроіц / Catholic.by

6 красавіка валанцёры суполкі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas з катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску наведалі сталічны пансіянат для пажылых людзей, састарэлых і інвалідаў «Выток-Захад».

Для бабуль і дзядуляў, якія знаходзяцца там, валанцёры падрыхтавалі віншаванні з нагоды Дня пажылых людзей, а таксама невялікія падарункі. Іх суправаджаў ксёндз Аляксандр Фаміных, пробашч парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах, на тэрыторыі якой знаходзіцца пансіянат.

У холе пансіянату валанцёры прадставілі канцэртную праграму, падчас якой гучалі песні і вершы ў выкананні Марыі Пянткоўскай. Віртуознай ігрой на саксафоне парадаваў пастаяльцаў пансіянату Сяргей Канавалаў, а пад жвавыя народныя матывы на цымбалах ў выкананні Кацярыны Гарашчанка слухачы пусціліся ў скокі.

Тых, хто не меў фізічнай магчымасці спусціцца ў хол, дзе праходзіў канцэрт, дзве групы валанцёраў наведалі ў палатах. Яны таксама парадавалі бабуль і дзядуляў сваімі вершамі, ігрой на інструментах і песнямі.

Усе ўдзельнікі захавалі ў душы цёплыя ўражанні ад гэтай сустрэчы, якая стала выразам спачування і клопату пра пажылых людзей.

Валанцёры пакінулі пансіянат, засвоіўшы адзін важны ўрок: несці любоў і дабрыню ў свет — гэта не толькі абавязак, але і вялікае шчасце.

 

Абноўлена 08.10.2024 14:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця