Пошук

04.10.2024 11:55   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: static.billboard.com

У Мінску працягваецца набор слухачоў на курсы «Школа сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2024/2025 навучальны год.

Курсы арганізаваныя для ўсіх ахвотных, зацікаўленых дабром сям’і. Слухачы набудуць веды, якія будуць карыснымі не толькі ў іх уласным жыцці, але і дадуць магчымасць дапамагчы іншым у крызісных сітуацыях.

Мэта навучання ў «Школе сямейнага жыцця» — падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Форма навучання завочная. Навучанне працягваецца тры з паловай гады. З’езды адбываюцца адзін раз на месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца з кастрычніка па чэрвень.

Заняткі будуць праходзіць пры сталічнай парафіі Божага Цела па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 6/1.

На курсах выкладаюць кваліфікаваныя духоўныя і свецкія асобы. Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

  • На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 25 кастрычніка па тэлефоне:

+375 (44) 759 45 25 – айцец Сяргей Трысцень OCD.

Для залічэння на кваліфікацыйнай размове неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця» з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная кароткая аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя ад пробашча;
  • 2 фота 3х4;
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта (с. 31–33).

Водгукі выпускнікоў і слухачоў

Лілія, выпускніца (2011–2014 гады навучання):

— Дзякую Богу за магчысасць гэтай адукацыі, за атрыманныя веды, якія былі такімі важнымі для майго духоўнага развіцця і дапамаглі мне ў сямейным жыцці. Гэта быў плённы час у маім жыцці. Адкрыццё тых скарбаў, якія так патрэбныя нам на зямных шляху, каб знайсці сваю дарогу да неба.

За час навучання шмат важных тэмаў было агучана, шмат паняццяў патлумачана. Выкладчыкі з сардэчнай радасцю дзяліліся з намі інфармацыяй падчас навучання, дапамагаючы нам развівацца і ўзрастаць.

Дзякуючы гэтаму цудоўнаму перыяду ў маім жыцці я атрымала ад Бога ў падарунак цудоўных і надзейных сяброў, з якімі надалей крочу па жыцці.

Атрымлівалі веды мы не толькі падчас навучання. Падчас летняга адпачынку былі арганізаваны рэкалекцыі для сем’яў удзельнікаў «Школы сямейнага жыцця».

Тэмы выхавання дзяцей далі нам важны кірунак у жыцці, каб мы выканалі нашыя бацькоўскія абавязкі і маглі годна выхоўваць дзяцей, даручаных нам Панам Богам. Благаслаўлёны час яднання і развіцця для нас і нашых блізкіх.

Дзякую Богу, што дазваляе мне дзяліцца атрыманнымі ведамі з іншымі і кожны раз дапамагае ў гэтай дзейнасці.

Вельмі заахвочваю ўсіх да навучання на гэтых курсах. Гэта адназначна зменіць погляд на многія рэчы і дапаможа наблізіцца да Бога.

Вольга, слухачка курсаў:

— Я паступіла ў «Школу» ў 2019 годзе; тады я яшчэ не ведала, што чакаем з мужам дзіцятка. Потым у мяне быў вялікі перапынак, бо спачатку гадавалі першага, потым атрымалі ад Бога благаслаўленне, і я нарадзіла другое дзіцятка, таму паступіла зноў на першы курс. Цяпер я матуля ўжо трох дзетак, і прагну яшчэ больш ведаў, яшчэ больш настаўленняў ад выкладчыкаў, прагну стаць лепшай для сябе, а не для іншых, прагну любіць Бога і быць з Ім, прагну быць шчаслівай і дарыць шчасце вакол.

Усё гэта я знайшла ў «Школе сямейнага жыцця» праз лекцыі, майстар-класы, размовы, шчырыя выказванні іншых слухачоў. І цяпер дух ува мне радуецца, што наперадзе новы навучальны год у «Школе».

Абноўлена 04.10.2024 11:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.