Пошук

02.10.2024 11:30   Тэкст: Антон Сямашка / Фота: Марыя Пялінак / Catholic.by

У кастрычніку ў франіцшканскім кляштары пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) распачнецца новы цыкл сустрэч для падлеткаў і моладзі «Уікэнд з Марыяй».

Арганізатары запэўніваюць, што цяпер ён абяцае быць асаблівым, бо праект падзелены на два фарматы для рознага ўзросту: ўік-энд 13+ і ўік-энд 18+.

Першы у гэтым сезоне ўік-энд 13+ адбудзецца з 4 па 6 кастрычніка.

Галоўным госцем на ім будзе адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Алег Хмылко з Полацка, які прапануе ўдзельнікам засяродзіцца на першай Божай запаведзі: «Не май іншых Багоў, апроч Мяне».

Кошт — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.

План на гэтыя дні:

  • 4 кастрычніка, пятніца
    • ад 19.00 – рэгістрацыя
    • 20.00 – пачатак ўікэнда
    • супольны вечар
    • уводзіны ў тэму ўікэнда
    • 22.30 – спачынак
  • 5 кастрычніка, субота
    • 8.30 – Ютрань
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – І канферэнцыя (праводзіць кс. Алег Хмылко)
    • пустыня
    • 12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 13.00 – абед
    • рэкрэацыя
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • сустрэча з госцем
    • праца ў групках
    • 17.00 – час для брата і сястры
    • 18.00 – Нешпары
    • 18.30 – вячэра
    • падрыхтоўка да святой Імшы
    • 20.00 – святая Імша з Фацімскім ружанцам
    • 21.30 – супольны вечар ля каміна
    • 23.30 – спачынак
  • 6 кастрычніка, нядзеля
    • 8.30 – Ютрань
    • 9.00 – снеданне
    • 9.45 – падсумаванне ўікэнда
    • 11.00 – святая Імша
    • каля 14.00 – абед і раз’езд

Уікэнд 18+

Для ўсіх старэйшых за 18 гадоў — паглыбленне веры, духоўнае развіццё, адпачынак ад мітусні і глыбокія размовы.

Даты правядзення:

  • 8–10 лістапада
  • 31 студзеня – 2 лютага

Уікэнд 13+

Для дзяцей і падлеткаў ад 13-і гадоў — атмасфера супольнасці, гульні і абмеркаванні важных пытанняў праз прызму хрысціянскай веры.

Даты правядзення:

  • 4–6 кастрычніка
  • 6–8 снежня
  • 28 лютага – 2 сакавіка

Агульны ўікэнд адбудзецца ў маі, дзе ўдзельнікі ўсіх узростаў змогуць сустрэцца разам.

  • Дата правядзення: 2–4 мая

Падрабязная інфармацыя, праграма і анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў па спасылцы ТУТ>>>

Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм @weekend_mary>>>, або па тэлефоне: +375 (29) 772 56 78 – айцец Віктар.

Айцы францішкане чакаюць вас на «Уікэндзе з Марыяй»!

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.