Пошук

22.08.2024 12:21   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

У новым навучальным годзе Хрысціянскі сацыяльны цэнтр пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску запрашае дзяцей і падлеткаў на шэраг спецыялізаваных заняткаў і сустрэч, разлічаных на розныя групы ўдзельнікаў.

  • Пробны занятак па футболе для дзецей 5–12 гадоў

Прафесійны трэнер пакажа, як забіваць галы, адбіраць мяч, гуляць у камандзе, бегаць. Навучыць цікавым футбольным «фішкам» і дасць парады бацькам адносна фізічнага развіцця дзіцяці.

Пасля пробнага занятка ўсе ахвотныя дзеткі змогуць запісацца на рэгулярныя трэніроўкі, якія распачнуцца з верасня.

Час правядзення пробнага занятку — 30 жніўня а 17.00

  • Сустрэчы для падлеткаў «Я шукаю сваё месца ў свеце»

Заняткі па развіцці асабовага патэнцыялу падлеткаў, якія праходзяць у форме групавых сустрэч і падыходзяць для дзяцей, пачынаючы з 5 класа і скончваючы старэйшым школьным узростам.

Што даюць такія сустрэчы?

  • падлеткі вучацца разумець сябе і іншых людзей: пачуцці, патрэбы, жаданні, каштоўнасці;
  • будаваць і захоўваць адносіны, супрацоўнічаць;
  • фармуляваць і дасягаць мэты, прымаць рашэнні і браць адказнасць за іх;
  • падлеткі атрымаюць інструменыт для вырашэння вонкавых і ўнутранных канфліктаў і самарэгуляцыі.

Форма заняткаў адрозніваецца ад традыцыйных «урокаў», бо фокус ідзе на індывідуальнасць кожнага дзіця, педагог не займае пазіцыю «эксперта», а становіцца старэйшым сябрам і правадніком у свет дарослых.

Час правядзення: панядзелак 16.00–17.00

  • Cустрэчы супольнасці «Самаранін» для дарослых і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя

Асноўная мэта такіх сустрэч — стварэнне спрыяльных умоваў для сацыялізацыі і ўсебаковага развіцця, паляпшэнне камунікацыйных уменняў, стварэнне супольнасці, у якой кожны ўдзельнік зможа атрымаць падтрымку, раскрыць свае здольнасці і патэнцыял.

Сустрэчы адбываюцца ў панядзелак і чацвер.

Падрабязны расклад сустрэч пададзены на старонцы Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by>>>

  • Карэкцыйныя заняткі для дзяцей з РАС «Крок за крокам»

Комплексныя заняткі для малодшых школьнікаў з РАС, асноўная мэта якіх — сацыялізацыя дзяцей з аўтызмам і інтэграцыя ў асяродак аднагодкаў.

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры распрацавана адмысловая сістэма працы з дзецьмі з РАС, а таксама сабрана лепшае абсталяванне і матэрыялы для заняткаў. Для найбольшай эфектыўнасці з дзецьмі працуюць некалькі спецыялістаў. Заняткі праходзяць у групавой і індывідуальнай форме.

Час правядзення заняткаў: аўторак, чацвер з 14.00 да 17.00

Падрабязны расклад заняткаў пададзены на старонцы Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by>>>

  • Групы падоўжанага дня для школьнікаў

Цэнтр прапануе карыснае, адказнае, навучальна-пазнавальнае правядзенне часу ў коле сяброў, якім блізкія агульначалавечыя каштоўнасці, у прысутнасці кампетэнтных настаўнікаў і выхавацеляў.

Падчас падоўжанкі вучні атрымаюць:

  • дапамогу ў падрыхтоўцы хатніх заданняў;
  • тлумачэнні і падтрымку ў разборы незразумелых момантаў у навучанні;
  • магчымасць наведаць розныя гурткі (шахматны, музычныя, мастацкія, моўныя, спартовыя).

Дзіця будзе знаходзіцца ў асяроддзі аднагодкаў, якія жывуць хрысціянскімі каштоўнасцямі. Гэта спрыяе духоўнаму развіццю асобы і эмацыйнаму сталенню.

Час правядзення: штодзённа з панядзелка па пятніцу з 12.30 да 18.30

Месца правядзення ўсіх сустрэч і заняткаў:

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19

Дадатковая інфармацыя і запіс:

Электронная пошта: Samaranin16@gmail.com

Абноўлена 22.08.2024 12:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця