Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 11 (609) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 21 мая.
Катэхеза больш патрэбна не дзецям, а бацькам. У новым нумары публікуецца размова з катэхеткай са шматгадовым досведам пра праблему базавай катэхезы і прычыны знікнення пасля яе дзяцей з Касцёла.
Першая Камунія: святкаванне па-за сценамі касцёла. У матэрыяле ідзе гаворка пра тое, як не перастарацца з падрыхтоўкай да свята i зрабіць так, каб гэты дзень па-сапраўднаму застаўся ў памяці дзiцяцi.
Як дапамагчы падлетку ў крызісе? Пра суправаджэнне моладзі ў нялёгкі перыяд разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).