Пошук

26.09.2024 11:22   ave-maria.by / Catholic.by
Фота: ave-maria.by

У трэцім нумары часопіса «Наша вера» (№ 3 (109) 2024) год чытачам прапануюцца цікавыя публікацыі мастацтвазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, даследчыкаў беларускай хрысціянскай культуры, паэтаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў.

Кароткі агляд нумара прадстаўлены на сайце ave-maria.by.

Гэты нумар часопіса пачынаецца публікацыяй размовы рэдактара квартальніка Крыстыны Лялько з генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB з нагоды яго залатога юбілею.

У рубрыцы «Асобы» друкуецца ўрывак з кнігі «Патрабавальны Папа» польскага святара і публіцыста ксяндза Робэрта Скшыпчака ў перакладзе Крыстыны Лялько (працяг).

Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі ў артыкуле «Вялікае італьянскае падарожжа Яна Паца (1597–1598 гг.)» апавядае пра пілігрымку беларускай магнацкай кавалькады ў Вечны горад (заканчэнне).

Мастацтвазнаўца Галіна Флікоп-Світа ў артыкуле «Іконы ў хаце беларусаў» разважае пра рэгіянальныя і канфесійныя асаблівасці ўладкавання абразоў у інтэр’еры сялянскага жытла (заканчэнне).

Сяргей Чыгрын у артыкуле «Першыя айцы езуіты ў Альбярціне» апавядае пра адметную дзейнасць гэтых манахаў на Слонімшчыне.

Кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка ў даследаванні «Доктар Францішак і доктар Лютэр…» разважае пра невядомыя старонкі ў дзейнасці знакамітага першадрукара.

Гісторык мастацтва Дзмітрый Моніч у артыкуле «Абраз Яна Дамеля з нясвіжскага фарнага касцёла…» піша пра складанасці атрыбуцыі гэтага ўнікальнага твора, які захоўваецца ў мастацкім музеі Беларусі.

Мастацтвазнаўца Надзея Усава ў эсэ «Касцёл у Вішневе на карціне Майсея Сляпяна „Цішыня“» апавядае пра амаль невядомага беларусам творцу і яго працы.

Літаратуразнаўца і паэтка Аксана Данільчык у інтэрв’ю «Зліецца дух мой з даллю спеўнай» размаўляе з выдатнай беларускай паэткай Раісай Баравіковай пра яе духоўныя арыенціры. Тут жа змешчаны вершы Раісы Баравіковай.

Вядомы даследчык літаратуры, паэт Міхась Скобла прапануе чытачам свае пераклады санетаў класіка славацкай літаратуры Паўла Гвездаслава, якія вельмі сугучныя праблемам сучаснага свету.

Паэт, эсэіст Леанід Дранько-Майсюк друкуе ўрывак з «Памятнай кніжкі», у якім разважае пра кнігу Усевалада Сцебуракі «Беларускія зоркі». Тут жа друкуюцца вершы з гэтай кнігі.

У рубрыцы «Дэбют» змешчаны вершы Магдалены Лаеўскай.

У рубрыцы «Пераклады» Аксана Данільчык прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад апавядання «Лімоны з Сіцыліі» італьянскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Луіджы Пірандэла.

Абноўлена 26.09.2024 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.