
Гэтую малітву разам са сваім лістом Папа Леў XIV уручыў Генеральным настаяцелям Канферэнцыі Францішканскай супольнасці з нагоды пачатку ўрачыстасцяў 800-годдзя спачыну святога Францішка.
Малітва Папы Льва XIV да 800-годдзя спачыну святога Францішка
Святы Францішак, брат наш, ты, што васемсот гадоў таму
пайшоў супакоены насустрач сястры смерці,
заступіся за нас перад Панам.
Ты ў Крыжы святога Даміяна пазнаў сапраўдны супакой,
навучы нас, як знайсці ў Ім крыніцу прымірэння,
што зруйнуе ўсе муры.
Ты, што бяззбройны праходзіў праз лініі вайны і неразумення,
падары нам смеласць будаваць масты там,
дзе свет будуе межы.
У гэты час канфліктаў і падзелаў,
паспрыяй, каб мы зрабіліся слугамі міру,
якія абяззбройваюць без зброі:
сведкамі міру, што ідзе ад Хрыста.
Амэн.
IMPRIMATUR
+ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Біскупаў
Мінск, № 14/к/26 ад 30 студзеня 2026 г.'







