19 чэрвеня ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) прайшло выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, падчас якога Аляксандр Румак меў магчымасць бліжэй пазнаёміцца з унікальным канфесійным жыццём Івейшчыны.
У райцэнтры члены калегіі наведалі музей нацыянальных культур, пазнаёміліся з дзейнасцю мясцовай Мусульманскай рэлігійнай супольнасці і з прыходам храма святога мучаніка Гаўрылы Беластоцкага.
Заключным пунктам праграмы стала наведванне касцёла святых Апосталаў Пятра і Паўла. Спярша госці агледзелі нядаўна адкрыты парафіяльны музей, дзе даведаліся пра гісторыю старадаўняй каталіцкай святыні ў Іўі і пра тое, як развіваеца парафія ў апошнія гады.
Упаўнаважаны Аляксандр Румак падзякаваў пробашчу і вернікам парафіі за захаванне агульнай спадчыны і магчымасць кожнаму з ёй пазнаёміцца.
Прадстаўнік улады таксама наведаў святыню з багатай гісторыяй і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Івейскай парафіі.