Пошук

15.09.2026 10:55   Catholic.by
Фота: Віктар Ведзень

Мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
арцыбіскупу Іосіфу Станеўскаму

Ваша Эксцэленцыя!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 5-годдзя прызначэння мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Шматвекавое служэнне Рымска-каталіцкага Касцёла на нашай зямлі ў значнай ступені спрыяла захаванню багатай спадчыны беларускага народа, зразуменню вернікамі прыгажосці і велічы лепшых хрысціянскіх каштоўнасцей, духоўнаму і маральнаму дасканаленню грамадства. Сёння Касцёл адыгрывае значную ролю ў захаванні і распаўсюджванні высокіх ідэалаў міласэрнасці, дабра і чалавекалюбства, ажыццяўляе шырокую дабрачынную і сацыяльную дзейнасць.

Сваім асабістым прыкладам, сціпласцю і добразычлівасцю, пастаяннай увагай да духоўных запатрабаванняў людзей Вы заслужылі павагу і аўтарытэт сярод вернікаў, святароў і кансэкраваных асоб.

Упэўнены, што Ваша душпастырская дзейнасць і далей будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянства на нашай зямлі, захаванню самабытнай культуры Беларусі, спрыяць канструктыўнаму межканфесійнаму дыялогу дзеля захавання адвечных традыцый талерантнасці на нашай зямлі.

Ад усяго сэрца віншую Вас, Ваша Эксцэленцыя, і жадаю моцнага здароўя, энергіі і аптымізму, далейшых поспехаў на шляху служэння высокім хрысціянскім каштоўнасцям і на карысць беларускага народа.

З павагай,
Упаўнаважаны А.А. Румак

Абноўлена 15.09.2026 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця