Пошук

06.06.2024 12:39   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Анатоля Дрыбаса

Адметнасцю сакральнай музычнай культуры Каталіцкага Касцёла з’яўляецца выкарыстанне аргана для суправаджэння спеву падчас Імшы і іншых літургічных набажэнстваў.

У беларускіх святынях ёсць нямала арганаў, пабудаваных у розныя часы. Больш за 120 з гэтых касцёльных інструментаў прадстаўленыя ў праекце арганіста і даследчыка ў галіне беларускай арганалогіі Аляксандра Бурдзялёва.

З 5 чэрвеня намаганнямі Міхася Кулажанкі ў сеціве даступная карта, на якую для зручнасці нанесены ўсе даследаваныя арганы Беларусі. Тут улічаны і адзначаны рознымі колерамі інструменты чатырох эпох арганабудаўніцтва: барока, рамантызму, перыяду паміж дзвюмя сусветнымі войнамі і сучаснага перыяду.

Пераважная большасць гэтых арганаў знаходзіцца ў каталіцкіх святынях Беларусі, але на карце пазначаны і арганы, якія можна пачуць у канцэнртных залах нашай краіны.

Карта складзена на падставе інфармацыі праекту argany.by са спасылкамі на кожны інструмент. Усяго на карце пазначана 126 арганаў, у тым ліку і інструменты, якія былі даследаваны падчас экспедыцыі 2017–2018 гадоў.

  • Карта беларускіх арганаў ТУТ>>>

Карта можа зацікавіць як спецыялістаў і аматараў арганнай музыкі так і турыстаў, якія вандруюць па святынях Беларусі.

Абноўлена 06.06.2024 12:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.