Пошук

22.05.2024 13:12   Вольга Качалка / Catholic.by

19 мая ад Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску вырушыла пілігрымка дзвюх груп дзяцей, якія возьмуць удзел у Сусветных днях дзіцяці ў Рыме.

Сусветныя дні дзіцяці ўпершыню ў гісторыі пройдуць у Рыме 25–26 мая. Ініцыятарам іх правядзення стаў Папа Францішак, які такім чынам пажадаў стварыць «малодшы» варыянт Сусветных дзён моладзі. Для ўдзелу ў Днях дзіцяці было пададзена больш за 64 тыс. завявак з 85-і краін, у тым ліку з Беларусі.

Пачаткам пілігрымкі дзяцей з Мінска ў Рым стала святая Імша ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, цэлебрацыю якой узначаліў апоўдні арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. На яе заканчэнне дзеці заспявалі гімн Сусветных дзён дзіцяці «Гэта мы».

Уначы дзве групы пілігрымаў разам з апекунамі выехалі аўтобусамі ў Вільню.

Нягледжзячы на позні час, на вакзал спецыяльна прыехаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ўдзяліў дзецям сваё пастырскае благаслаўленне на добрую дарогу.

Групу дзяцей суправаджаюць бацькі і адказныя асобы на чале з сястрой Чаславай Навіцкай USJK, адказнай за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маленькія беларускія вернікі возьмуць удзел у мерапрыемствах, якія ў межах Сусветных дзён дзіцяці будуць адбывацца на Алімпійскім стадыёне ў Рыме і на плошчы перад ватыканскай базылікай святога Пятра. На абедзвюх сустрэчах будзе прысутнічаць Папа Францішак.

Акрамя ўдзелу ў праграме Сусветных дзён дзіцяці, малыя пілігрымы з Беларусі наведаюць святыні і славутыя месцы Вечнага горада, сусветнага цэнтра хрысціянства.

 

Абноўлена 22.05.2024 17:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця