Пошук

26.04.2024 15:21   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by / Catholic.by

Дзеці з Місіі Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў Мінску, запісалі беларускую версію гімна да Сусветнага Дня дзіцяці «Гэта мы», які пройдзе у Рыме 25–26 мая з удзелам Папы Францішка.

Як паведамляецца на сайце Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, дзеці падрыхтавалі запіс гімна ў сапраўднай студыі гуказапісу. Для іх гэта была сапраўдная прыгода, першы такі досвед, таму ўражанняў засталося шмат.

На сайце Місіі змешчаны аўдыёзапіс гімна, а таксама тэкст з акордамі.

1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня дзіцяці, што ў гэтым годзе спалучана са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі.

У сустрэчы возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Арганізатары запрашаюць дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа