Пошук

16.05.2024 08:14   Паводле: Hudahaj / Вк / Фота: а. Аркадзь Куляха OCD / Catholic.by

З 13 па 15 мая ў кляштары айцоў кармэлітаў босых пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбываліся рэкалекцыі для святароў.

Як паведамляецца ў суполцы Hudahaj у сацыяльнай сетцы Вк, у майскіх духоўных практыкаваннях бралі ўдзел святары з Астравецкага, Ашмянскага, Івейскага, Мастоўскага, Смаргонскага і Шчучынскага дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Браслаўскага дэканата Віцебскай дыяцэзіі.

Рэкалекцыі правёў айцец Казімір Мараўскі OCD.

Духоўна ўмацаваныя яго глыбокімі аскетычнымі канферэнцыямі, супольнай і індывідуальнай малітвай перад цудадзейным абразом Маці Божай Гудагайскай і на самай вялікай Кальварыі ў Беларусі, святары вярнуліся ў свае парафіі, каб з адноўленай руплівасцю выконваць свае душпастырскія абавязкі.

У Гудагаі, дзе ўсё спрыяе малітоўнаму засяроджанню і духоўнаму ўзрастанню, рэгулярна праводзяцца рэкалекцыі для святароў, кансэкраваных асобаў, а таксама для моладзі і не толькі.

 

Абноўлена 16.05.2024 08:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа