Пошук

22.04.2024 12:12   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by / Catholic.by

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску сёлета ўжо ў другі раз адбыўся баль для студэнтаў, арганізаваны мінскай парафіяй святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, дзе нясуць служэнне ксяндзы хрыстусоўцы (дэканат Мінск-Захад).

Як было паведамлена 18 красавіка на сайце Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, паводле арганізатараў, баль — гэта прыклад таго, як прыгожа і высакародна можна праводзіць свой час. Такія мерапрыемствы дадуць добры плён у будучыні, таму што баль — гэта выхаванне добрых манер і паводзінаў, асабліва ў адносінах хлопцаў з дзяўчатамі.

Гэтым разам арганізатары паднялі планку даволі высока.

У праграме не было «простых» танцаў: удзельнікі танчылі вальсы і контрдансы. Хоць не кожны меў практыку такіх «па», усе выдатна адолелі цікавую праграму балю.

Апроч танцаў быў падрыхтаваны творчы нумар, зала была ўпрыгожана дэкарацыямі, а прысутныя атрымалі памятныя падарункі.

 

Абноўлена 22.04.2024 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця