![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_1.jpg)
29 сакавіка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбылася літургія Вялікай пятніцы, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі нагадвае, што ў другі дзень Пасхальнага Трыдууму святая Імша не цэлебруецца ў знак вялікай павагі да крыжовай ахвяры Езуса Хрыста за грахі ўсяго свету. Гэта дзень глыбокага малітоўнага роздуму і посту, калі аддаецца пашана Крыжу, вернікі збіраюцца каля Хрыста і просяць Яго прабачыць ім і іх блізкім.
Літургіі Вялікай пятніцы ў гродзенскай катэдры папярэднічаў Крыжовы шлях, які правялі святары парафіі.
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_4.jpg)
Літургія складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі Крыжа і абраду Камуніі.
Спачатку біскуп, апрануты ў шаты чырвонага колеру, лёг ніцма перад алтаром. Гэта сімвалізуе пакору перад Хрыстом і смутак усяго Касцёла.
У літургіі слова першым чытаннем быў тэкст з Кнігі прарока Ісаі, дзе прарок кажа, што Месія будзе цярпець за людскія грахі. У Пасланні да Габрэяў адзначалася, што Хрысту вядомы чалавечы лёс, бо Ён жорстка выпрабоўваўся. Чытанне Евангелля нагадала, што праз Яго паслухмянасць здзейснілася збаўленне свету.
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_13.jpg)
Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч у слове да вернікаў падкрэсліў, што «Божае прабачэнне атрымана не задарма — Езус аддаў жыццё».
«Хто думае, што прабачэнне дармовае, няхай паглядзіць на крыж і ўбачыць, якой цаной мы атрымалі збаўленне. Хрыстус адкупіў нас коштам сваёй крыві. Ён нас любіць і збаўляе», — адзначыў святар.
Цэнтральнай часткай набажэнства была адарацыя Крыжа. Крыж, закрыты фіялетавай тканінай, быў усталяваны перад алтаром. Біскуп, паступова адкрываючы яго, тройчы спяваў: «Вось дрэва Крыжа, на якім памёр Збаўца свету», на што вернікі адказвалі: «Пойдзем з паклонам». Прысутныя ўшанавалі Крыж, стаўшы на калені.
Трэцяя частка набажэнства распачалася супольнай малітвай «Ойча наш». У гэтай апошняй частцы літургіі знак супакою не перадаецца. Камунію вернікі атрымалі з кансэкраванага ў Вялікі чацвер Найсвяцейшага Сакрамэнту.
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_15.jpg)
Пасля Камуніі біскуп перанёс Найсвяцейшы Сакрамэнт у грабніцу Пана, падрыхтаваную пры бакавой капліцы.
У гэтым месцы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў манстранцыі, накрытай празрыстым белым вэлюмам, як напамін пра плашчаніцу, у якую было захінута цела Езуса.
У канцы набажэнства распачалася Навэнна да Божай Міласэрнасці, якая будзе доўжыцца да першай нядзелі пасля Вялікадня. Кожны з прысутных мог памаліцца каля сімвалічнай грабніцы Пана.
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_12.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_11.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_13.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_2.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_4.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_5.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_8.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_9.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_10.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_16.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_14.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_17.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_18.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_12.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_1.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_11.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_13.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_2.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_3.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_4.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_5.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_6.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_7.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_8.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_9.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_10.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_16.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_14.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_17.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-30-uszanowali_kryz_katedra_18.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)