Пошук

02.12.2025 13:17   Паводле: grodnensis.by
Фота: grodnensis.by

У суботу, 6 снежня, у гродзенскай катэдры святога Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прымуць дыяканскае пасвячэнне.

Святая Імша, на якой адбудзецца пасвячэнне, пачнецца ў 12.00. Удзеліць пасвячэнне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Пасвячэнне прымуць наступныя семінарысты (усе чацвёра паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі):

  • Віталій Сямёнаў нарадзіўся 3 мая 2002 года, належыць да парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе;
  • Аляксей Ціхан нарадзіўся 23 кастрычніка 1998 года, належыць да парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе;
  • Дзмітрый Роўны нарадзіўся 11 снежня 2000 года, належыць да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат);
  • Максім Ваўчок  нарадзіўся 8 снежня 1997 года, належыць да парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Вернікаў заклікаюць маліцца за будучых дыяканаў, каб тыя як мага лепш падрыхтаваліся да пасвячэння і з вялікай руплівасцю служылі Касцёлу.

Абноўлена 02.12.2025 15:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.