17 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбылося незвычайнае калядаванне: каталіцкія і праваслаўныя вернікі сустрэліся і разам спявалі калядкі.
Як паведамляе сайт Місіі Samaranin.by, гасцямі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра сталі ўдзельнікі праваслаўнага хору з размешчанага непадалёк сталічнага прыхода святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі. У выкананні царкоўнага калектыва прагучалі калядкі розных краін свету.
Напрыканцы сустрэчы сабраныя мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца паміж сабою і пагутарыць пры кубку гарбаты.