14 студзеня ў парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў.
Арганізатары пілігрымкі, ксяндзы хрыстусоўцы, запрашаюць усіх удзельнікаў, у тым ліку «духоўных» пілігрымаў.
Праграма
14.30 — вяночак да Божай Міласэрнасці, падрыхтоўка да Эўхарыстыі
15.00 — святая Імша ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі і ахвярадаўцаў
16.00 — дзяленне аплаткай, супольнае калядаванне і пачастунак
Адрас: касцёл Маці Божай Будслаўскай, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 107 А.
Больш інфармацыі будзе ў тэлеграм-чаце ТУТ>>