Пошук

02.05.2023 08:15   Тэкст: Аляксандр Клімовіч / Фота: Таццяна Мазун / jan.by / Catholic.by

24 красавіка маладыя вернікі парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску разам са сваімі душпастырамі, ксяндзамі хрыстусоўцамі, сабраліся на першы Моладзевы баль, які прайшоў у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры.

Як адзначаецца на сайце парафіі jan.by, натхненнем для правядзення гэтага незвычайнага мерапрыемства стаў Сямейны баль, арганізаваны ўвесну мінулага года сужэнствамі руху Equipes Notre-Dame, у якім прыняла ўдзел частка моладзі.

Жаданне і ініцыятыву моладзі падтрымалі душпастыры. Ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr кажа:

«Баль стаў сапраўдным святам, таму што ўсе ўдзельнікі пастараліся. Наша моладзь адзначылася адказнасцю і творчасцю. Я ганаруся нашай моладдзю. Асобна шчыра дзякую сужэнству Алены і Валерыя Шымак за вялікае сэрца і высілак у сумеснай арганізацыі свята і яго правядзенні. Гэта было шыкоўна і здорава!»

Да балю, які доўжыўся шэсць гадзін, маладыя ўдзельнікі рыхтаваліся загадзя. Ім удалося развучыць больш за дваццаць бальных танцаў, сярод якіх былі паланэз, вальс, полька і іншыя.

На заканчэнне балю кожны з удзельнікаў атрымаў невялікі падарунак, а пасля ўсе разам, сабраныя ў адзінае кола сяброў, падзякавалі Пану Богу за цудоўны вечар і выказалі надзею, што гэты баль стане пачаткам новай прыгожай традыцыі маладой парафіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця