Пошук

26.11.2023 17:15   Catholic.by
Фота Міколы Новікава

26 лістапада, ва Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у Касцёле адзначаецца 38-ы Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні.

З гэтай нагоды два тыдні таму было абнародавана Пасланне Папы Францішка, тэмай якога сталі словы: «Цешцеся надзеяй» (Рым 12, 12).

«Сам Хрыстус з’яўляецца для нас цудоўным святлом надзеі і кіраўніцтва ў нашай ночы, таму што Ён — „ясная ранішняя зорка“ (Christus vivit, 33)», — падкрэсліў пастыр паўсюднага Касцёла.

Таксама са сваім зваротам да маладых людзей звярнуўся Мiтрапалiт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Арцыпастыр благаславіў моладзь на перажыванне дыяцэзіяльнага дня моладзі разам са сваімі братамі і сёстрамі ў моладзевых супольнасцях.

Для моладзі падрыхтаваны матэрыял для правядзення сустрэч у сваіх парафіях. Атрымаць яго можна пасля запаўнення формы па спасылцы ТУТ>>>

Кульмінацыяй дня моладзі ў архідыяцэзіі стане адвэнтавае моладзевае чуванне, якое адбудзецца ў ноч з 16 на 17 снежня ў архікатэдры Насвяцейшага Імя Марыі ў Мінску пад назвай «Ноч у Божым Валадарстве».

На ім моладзь разам будзе перажываць ноч у святле надзеі, у чаканні прыходзячага Збаўцы.

Распачнецца чуванне святой Імшой у 22.30, а завершыцца благаслаўленнем у 5.40 наступнага дня.

Як напісаў Пантыфік: «Уначы святло дапамагае нам бачыць рэчы па-новаму, і нават цемра набывае вымярэнне прыгажосці. Падобным чынам адбываецца са святлом надзеі, якім ёсць Хрыстус. Нашае жыццё становіцца асветленым Ім, Яго ўваскрасеннем. Разам з Ім мы бачым усё ў новым святле», — кажа Папа Францішак юнакам і дзяўчатам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа