18 лістапада пры санктуарыі Маці Божай Фацімскай ў Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат) прайшоў XIX марыянскі турнір міністрантаў.
Як паведамляе сайт парфіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску jan.by, удзел у мерапрыемстве ўзялі юныя прадстаўнікі літургічнай службы з парафій Барысава, Воршы, Жодзіна, Маладзечна і Мінска.
Каманды спаборнічалі паміж сабой у трох дысцыплінах: біблійныя веды, інтэлектуальны біятлон і літургічныя веды.
Пераможцамі сталі гаспадары турніру — каманда з Жодзіна.