Пошук

17.11.2023 11:14   Тэкст: Аляксандра Шпілеўская / Фота: Caritas Minsk / Catholic.by

15 лістапада рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Caritas Мінск) правяла для супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў трэнінг «Анлайн-навучанне, каб стаць практыкам MOVE».

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Caritas Мінск пры падтрымке партнёраў — Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя). Трэнінг адбыўся ў межах праекта «Рух у радасць».

MOVE (Mobility Opportunities Via Education) — гэта праграма рэабілітацыі, распрацаваная такім чынам, каб дапамагчы людзям з інваліднасцю набыць рухальныя навыкі, неабходныя для сядзення, стаяння, хады і пераходаў. Спецыялісты, якія працуюць у гэтай канцэпцыі, ацэньваюць патэнцыял функцыянальных магчымасцяў пацыента і з дапамогай розных практыкаванняў робяць людзей больш мабільнымі і незалежнымі ад дапаможных сродкаў і падтрымкі іншых людзей.

Удзельнікамі трэнінга сталі дэфектолагі, медсёстры, настаўнікі, выхаваўцы, сацыяльныя педагогі, псіхолагі, інструктар ЛФК — прастаўнікі каля 30-і дзяржаўных устаноў, якія займаюцца рэабілітацый і адукацыяй дзяцей з інваліднасцю.
Заняткі правялі замежныя эксперты: Элізабэт Рынгер-Нойман (MOVE-трэнер, псіхатэрапеўт) і Клаудзія Пэн (MOVE-кансультант, мотапедагог).

Інтэрактыўны семінар быў прысвечны найбольш важным для людзей навыкам — хадзе і сядзенню.

Беларускія спецыялісты пазнаёміліся з дэталёвай дыягностыкай функцыянальных магчымасцяў, метадамі і прыёмамі нейраразвіваючай тэрапіі. Асабліва карысным быў разбор прыкладаў рэальнай працы з інвалідамі ў Гомелі і Мінску.

Напрыканцы эксперты распавялі ўдзельнікам трэнінга, як укараняць праграму MOVE у сваёй установе.

Атрыманые веды дапамогуць беларускім спецыялістам  зрабіць нашмат больш для людзей з інваліднасцю.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця