Пошук

13.10.2023 12:20   ave-maria.by / Catholic.by
Фота: ave-maria.by

У новым нумары квартальніка «Наша вера» (№ 3, 2023), які выйшаў у свет на пачатку кастрычніка, чытачы знойдуць цікавыя і глыбокія матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Касцёла ў Беларусі, сакральнаму мастацтву, духоўнай літаратуры, а таксама знакавым асобам рэлігійнага жыцця.

Гэты нумар часопіса пачынаецца ўрыўкам з рэферата арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Марыя — Збаўленне беларускага народа», прысвечанага 25-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

У рубрыцы «Нашы святыні» друкуецца арыкул рэстаўратара Ігара Сурмачэўскага «Стары будслаўскі алтар…»

Айцец Аркадзь Куляха OCD ў арыкуле «У сэрцы Касцёла, маёй Маці, буду любоўю» апавядае пра святую Тэрэзу з Лізьё.

Постаці самаахвярнага пастыра Баляслава Слосканса прысвечана эсэ Сяргея Чыгрына «Біскуп, які маліўся за беларусаў».

Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка і Іван Сінчук у арыкуле «Бэнэдыктынскі цудатворны абраз Дзевы Марыі Весабрунскай» даследуюць гісторыю гэтага твора сакральнага мастацтва, які знаходзіцца ў зборах музея.

У рубрыцы «Інтэрв’ю» змешчана інтэрв’ю Алега Глекава з мастаком Ігарам Гардзіёнкам.

500-годдзю аднаго са знакаміцейшых твораў старажытнай беларускай літаратуры прысвечаны арыкул Алеся Жлуткі «Беларускі свет „Песні пра зубра“ Міколы Гусоўскага: структура і семантыка».

Да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі змешчана публікацыя літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч, якая прапануе ўвазе чытачоў пераклады паэта з польскай мовы і невялікую прадмову «Лірнік вясковы… герба „Сыракомля“».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы паэтаў Эдуарда Акуліна і Васіля Жуковіча.

У рубрыцы «Пераклады» змешчана апавяданне лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі, італьянскай пісьменніцы Грацыі Дэледы «Першая споведзь» у перастварэнні на беларускую мову Аксаны Данільчык.

Леанід Дранько-Майсюк у артыкуле «Упрыгожыць кветкамі цыніі» распавядае пра фатографа Анатоля Клешчука, які адышоў у вечнасць 5 верасня.

Памяці Янкі Брыля прысвечаны ўспаміны пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка «Залатыя кросны душы».

Абноўлена 13.10.2023 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.