З 6 кастрычніка ў кляштары францішканаў пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) распачнецца цыкл сустрэч «Уікэнд з Марыяй».
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў днях духоўнага аднаўлення, якія пройдуць у беларускім мястэчку Беззаганнай першыя выходныя месяцаў:
- 6–8 кастрычніка
- 3–5 лістапада
- 4–7 студзеня
- 2–4 лютага
- 5–7 красавіка
- 3–5 мая
Тэма бліжэйшай сустрэчы — «Сем радасцяў Марыі». Запрошаны госць — айцец Павел Раманчук OFMConv.
Праграма сустрэчы 6–8 кастрычніка
6 кастрычніка, пятніца
- 20.00 — вечар знаёмстваў
- уводзіны ў тэму WM
- Камплета
- 23.00 — адпачынак
7 кастрычніка, субота
- 8.30 — Ютрань
- 9.00 — снеданне
- 9.45 — канферэнцыя І (праводзіць а. Павел Раманчук OFM)
- 11.00 — святая Імша (з актам прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі)
- 12.30 — абед
- рэкрэацыя (вольны час)
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- канферэнцыя ІІ (праводзіць а. Павел Раманчук OFM)
- 16.15 — 7 крокаў да радасці (сакрамэнт споведзі/індывідуальныя размовы)
- 18.00 — Нешпары
- 18.30 — вячэра
- 19.30 — Адарацыя праслаўлення з малітвай аздараўлення душы і цела
- сакрамэнт споведзі
- 21.00 — сустрэча з госцем (Q&A)
- 23.00 — спачынак
8 кастрычніка, нядзеля
- 8.30 — Ютрань
- 9.00 — снеданне
- 9.45 — падсумаванне WM
- 11.00 — святая Імша
- абед
- ад’езд каля 14.00
Кошт удзелу: дабравольнае ахвяраванне.
Для студэнтаў будзе магчымасць атрымаць вяртанне часткі сумы за праезд (50%), пажадана мець чэк.
З сабой трэба мець: ружанец, блакнот, ручка, зручныя тапачкі, цёплае адзенне (у касцёле можа быць холадна).
Спальнік і карымат браць не трэба.
Зарэгістравацца можна па спасылцы ТУТ>>>
Калі ў кагосьці не атрымоўваецца без спазнення быць на першым пункце праграмы ў пятніцу, арганізатары будуць чакаць удзельнікаў на пачатку дня ў суботу.
Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм ТУТ>>>, або па тэлефоне: +375 (29) 772 56 78 – айцец Віктар.