Пошук

24.08.2023 18:42   Catholic.by

З 16 па 19 жніўня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе душпастырскае служэнне нясуць айцы дамінікане, праходзіў майстар-клас па мастацтве іканапісу.

Гэта былі чатыры дні інтэнсіўнай працы і малітвы пад кіраўніцтвам прафесійнай мастачкі Валянціны Аўсяннікавай, на працягу якіх удзельнікі стварылі ікону святога Дамініка. Падобныя майстар-класы ладзяцца ў парафіі не ўпершыню. Сёлета ў іх узялі ўдзел чатыры асобы: двое школьнікаў, студэнт з Мінска і маці шматдзетнай сям’і.

Абноўлена 24.08.2023 18:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа