Пошук


Уначы 18 жніўня падчас урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў з-за неспрыяльных умоў надвор’я была адменена традыцыйная працэсія са свечкамі.

Дзьмуў моцны вецер, з пакрытага хмарамі неба, якое штохвіліны пераразалі маланкі, падалі кроплі дажджу, і працэсію было вырашана не праводзіць.

Звычайна сотні чалавек ішлі за копіяй абраза Маці Божай Браслаўскай па начных вуліцах цёплай жнівеньскай ноччу. Яны неслі ў руках запаленыя паходні і свечкі, маліліся Радасныя таямніцы Ружанца, спяваючы паміж імі Марыйны спеў.

Традыцыйнай працэсіі вакол Замкавай гары не было толькі ў гады пандэміі каранавірусу.

Таксама і сёлета ружанцовая малітва адбылася ў касцёле перад цудадзейным абразом Маці Божай Валадаркі азёраў.

Расчараваных парафіянаў і пілігрымаў санктуарыя падтрымаў біскуп Юрый Касабуцкі. «Няма нічога дрэннага, чаго Бог не ператварыў на добрае», — апоўначы з гэтай думкі ён распачаў святую Імшу, цэлебрацыю якой узначаліў.

Гамілію падчас Эўхарыстыі прамовіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У скіраваным да вернікаў Божым слове іерарх засяродзіўся на цэнтральнай ролі Марыі ў Божым плане збаўлення чалавека.

 

Абноўлена 19.08.2023 03:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа