26 ліпеня з нагоды ўспаміну святога Крыштафа, які адзначаўся ў Касцёле напярэдадні, у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы адбылося благаслаўленне аўтамабіляў хуткай дапамогі і асабістага транспарту медыкаў.
Благаслаўленне здзейсніў капелан медыцынскай установы ксёндз Віталь Внароўскі.
Святы Крыштаф, чый успамін Касцёл адзначае 25 ліпеня, з’яўляецца апекуном кіроўцаў. З гэтай нагоды традыцыйна адбываецца благаслаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў.
На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ксёндз Віталь прачытаў малітву і пажадаў кіроўцам аўтамабіляў бесперашкоднай дарогі, каб яны заўсёды паспявалі своечасова прыбыць да тых, хто мае ў гэтым патрэбу, а ўрачы — своечасова аказаць хворым неабходную дапамогу.
Святар таксама заклікаў іх да засяроджанасці і ўважлівасці на дарозе.