21 мая ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 26-і вернікам парафіі.
У прамоўленай гаміліі іерарх асаблівым чынам звярнуў увагу на дары, якія Дух Святы ўдзяляе вернікам у гэтым сакрамэнце.
«Дары, якія даюць чалавеку адчуць і прыняць у сваё сэрца вялікую любоў Бога, якая, у сваю чаргу, вядзе да перамогі над грахом і да свабоды дзіцяці Божага», — падкрэсліў пастыр Віцебскай дыяцэзіі.
Падчас урачыстасці ў шаркаўшчынскім касцёле біскуп Алег Буткевіч таксама благаславіў новы галоўны алтар святыні і копію абраза Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.