Пошук

04.02.2020 07:27   Тэкст: кс. Максім Бачарнікаў / Catholic.by

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, ініцыятарам якой выступіла моладзь.

Падчас адарацыі вернікі рознага ўзросту ў ціхай малітве шукалі адказаў на пытанні: якое маё жыццё з Богам? чаму жыццё не можа быць чарадою адных поспехаў? што я зрабіў на карысць свайго бліжняга, а не дзеля сваёй карысці? якім сваім учынкам я пакрыўдзіў Езуса?

2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае таксама дзень кансэкраванага жыцця.

Таму падчас адарацыі вернікі маліліся за кансэкраваных асобаў, дзякуючы Богу за тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Яму і людзям.

Маладыя парафіяне разам з пробашчам кс. Максімам Бачарнікавым падрыхтавалі песні і тэксты-разважанні.

Пасля заканчэння набажэнства шмат вернікаў выказалі словы ўдзячнасці моладзі за падрыхтоўку адарацыі.

 

Абноўлена 04.02.2020 08:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця