Пошук

25.11.2019 08:50   Кс. Максім Бачарнікаў / Catholic.by

22 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне (Віцебская дыяцезія) прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ініцыятарам набажэнства выступіла парафіяльная моладзь.

Пры падтрымцы свайго пробашча ксяндза Максіма Бачарнікава маладыя шаркаўшчынскія католікі падрыхтавалі адпаведныя песні і разважанні. З іх дапамогаю падчас асабістай сустрэчы з Хрыстом у Найсвяцейшым Сакрамэнце, у якой узялі ўдзел таксама іншыя вернікі парафіі, яны шукалі адказы на важныя пытанні духоўнага жыцця.

Абноўлена 25.11.2019 08:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа