Пошук

08.05.2023 09:55   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Падаем кароткі агляд новага нумара (№ 10 (608) 2023) газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», які можна набыць з 7 мая.

Мы маглі б заваяваць свет для Хрыста! Размова пра ролю жанчыны і яе месца ў свеце з ксяндзом Віталіем Цыбульскім, пробашчам парафіі ва Уселюбе, дзе развіваецца культ Маці Божай Новага Жыцця.

Малітва даўняя і сучасная — пілігрымка. У матэрыяле апавядаецца пра традыцыі пілігрымавання і пілігрымкі ў Святым Пісанні.

Вясковая ініцыятыва — усебеларускі масштаб. Артыкул знаёміць чытачоў з тым, як узнікла ідэя каталіцкага канала на YouTube «Анёлкі з вясёлкі».

Пра гэта і не толькі — у новым нумары газеты «Слова Жыцця», які, пачынаючы з мінулай нядзелі, можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Абноўлена 08.05.2023 10:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця